Мінскае "Дынама" адмаўляецца гаварыць наконт выхаду з КХЛ
У клубе не хочуць каментаваць сённяшнюю заяву кіраўніка дзяржавы наконт таго, што "Дынама" можа пакінуць Кантынентальную хакейную лігу.
Прэс-аташэ хакейнай каманды Раман Стронгін у каментары "Советскому спорту" заявіў: "Гэтую інфармацыю мы каментаваць не будзем".
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка сёння даў жорсткія ацэнкі сітуацыі ў беларускім хакеі — няўдаламу выступленню зборнай і мінскага "Дынама". Першая не трапіла на Алімпіяду ў Сочы, а дынамаўцы не трапілі ў плэй-оф КХЛ. "Мне ўдвая сорамна не толькі гаварыць, а нават слухаць пра тое, як гуляе нашае мінскае "Дынама", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Фота — intex-press.by