Мірны і Нестар выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене

3 студзеня “пасеяная” пад першым нумарам беларуска-канадская пара з лікам 1:6, 6:3, 12:10 (тай-брэйк) выйграла ў стартавым матчы ў прадстаўнікоў гаспадароў Мэцью Эбдэна і Крыса Гучыёне, перадае БелаПАН.

Наступнымі сапернікамі Максіма Мірнага і Дэніэла Нестара будуць немец Томі Хаас і чэх Радэк Штэпанек. Яны ў першым раундзе перамаглі чэшска-бразільскі дуэт Лукаша Длоўгага і Марсэла Мело — 6:1, 7:6 (7:2).

Летась беларус і канадзец дайшлі да паўфіналу гэтых спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі