Моцныя залевы амаль на гадзіну спынялі матч Украіна — Францыя (фота)
Гульня чэмпіянату Еўропы на перапоўненай "Данбас-Арэне" ў Данецку перарвалася ўжо на 5-й хвіліне.
Суддзя спыніў гульню і павёў футбалістаў у падтрыбуннае памяшканне. Над стадыёнам яшчэ нейкі час працягвалася навальніца. З трыбун сыйшла частка заўзятараў — яны схаваліся ад залеваў. У выніку, прадстаўнікі УЕФА вырашылі, што матч будзе працягнуты а 20-й гадзіне.
У выніку, Францыя атрымала перамогу над Украінай з лікам 2:0. Галы на рахунку Жэрэмі Менэза (53-я хвіліна) і Ёана Кабае (56-я).
Фота — daylife.com