МТС i vеlсоm павысiлi тарыфы
МТС узняў кошты ў сярэднiм на 10-12%, а на асобных тарыфных планах — больш як на 20 працэнтаў. vеlсоm павысiў цэны на 7-9%.
Гендырэктар МТС Уладзiмiр Карповiч растлумачыў павышэнне тарыфаў "эканамiчнымi фактарамi". Таксама ён спаслаўся на неабходнасць кампенсаваць выдаткі на развiццё сеткi і рэалiзоўваць патрабаванні заканадаўства, якiя прад'яўляюцца да аператараў сотавай сувязi, піша газета “Звязда”. Змяненнi закранулi абаненцкую плату, унутрысеткавыя i мiжсеткавыя зыходныя тэлефанаванні.
velcom у сярэднiм на 12% павысіў кошты на зыходныя мiжнародныя званкі. Аператар тлумачыць гэта павышэннем для кампанii тарыфаў з боку РУП "Белтэлекам".