Мужчына пацярпеў ад выбуху петарды
Ён моцна абгарэў і трапіў у лякарню з апёкамі 2-3 ступені.
29 снежня жыхар Браслава падпаліў піратэхнічны выраб, які захоўваўся ў яго дома болей за два гады. На няўдалага піратэхніка пырснуў гаручы склад петарды. Вынікам эксперыменту з феерверкам сталі апёкі 22% паверхні цела. Мужчына трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане, інфармуюць “Народныя навіны Віцебска”.