МЗС Беларусі пагражае Еўропе кропкавымі мерамі супраць беларускіх палітыкаў

МЗС Беларусі не выключае магчымасці ўжывання кропкавых мер супраць асобных палітыкаў і структур - генератараў антыбеларускай дзейнасці. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА.

"Калі сітуацыя будзе развівацца па негатыўным сцэнары, то мы будзем гатовыя пайсці на кропкавыя зваротныя меры, у першую чаргу ў дачыненні да тых палітыкаў і тых структур, якія з'яўляюцца генератарамі антыбеларускай дзейнасці", - сказаў прэс-сакратар. У той жа час ён растлумачыў, што казаць пра зваротныя меры будзе дарэчы, калі паўстане рэальная неабходнасць іх увядзення. "Цяпер мы ўцягнуты ў працэс, каб заклікі Еўрапейскага парламента не рэалізаваліся ў выглядзе рашэнняў Савета ЕС, - адзначыў ён. - І калі нашы высілкі будуць рэалізаваны станоўча і ў нашых партнёраў возьме верх разумны сэнс, то, магчыма, пра зваротныя меры нам і не прыйдзецца казаць".




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі