МЗС Беларусі выступіў з заявай па справе Пачобута

У сваім каментары МЗС Беларусі падкрэслівае, што “Пачобут з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, жыве і працуе ў нашай краіне, і як любы іншы беларускі грамадзянін знаходзіцца ў прававым асяроддзі, якое вызначаецца беларускім заканадаўствам”.

Нагадаем, што журналіст польскай “Газеты Выборчай” і сябра Рады Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут быў затрыманы ў Гродна на мінулым тыдні. Яму прад’явілі абвінавачанні ў абразе прэзідэнта Беларусі. Год таму гродзенскі суд ужо прызнаваў Андрэя Пачобута вінаватым па гэтым артыкуле. Тады журналіст атрымаў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі