МЗС Беларусі загаварыў пра дыялог з Еўрасаюзам

Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў агенцтву БЕЛТА, што толькі на аснове дыялогу можна эфектыўна спыніць эскалацыю ў адносінах паміж нашай краінай і ЕС. Гэтак дыпламат пракаментаваў заявы высокага прадстаўніка ЕС па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан і іншых міністраў замежных справаў Еўрасаюза.

Гаворачы пра вызваленне палітвязняў, Савіных адзначыў, што ўсе працэсы ў Беларусі ажыццяўляюцца ў строгай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, а не пад замежным ціскам. Па яго словах, замежны ціск можа толькі затармазіць развіццё сітуацыі.

Разам з тым, Савіных выказаў надзею, што Еўрасаюз неўзабаве сядзе за стол перамоваў з афіцыйным Мінскам.

Фота — feng-shui-bazi.at.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі