МЗС пракаментаваў чуткі пра прызначэнне Латушкі паслом у Францыю

Нагадаем, Латушка ад чэрвеня 2009-га працуе міністрам культуры. У 2002-2008 гадах ён быў амбасадарам Беларусі ў Польшчы. Чуткі пра яго новае прызначэнне з'явіліся тыдзень таму.

Прэс-сакратар МЗС нашай краіны Андрэй Савіных заявіў БелаПАН: "Рашэнне прымае прэзідэнт. Калі ён падпісвае ўказ, прэс-служба пра гэта паведамляе. Усё астатняе — гэта тэхнічныя дэталі, якія ў прэсе не асвятляюцца".

Адзначым, што пасольства Беларусі ў Францыі ад лютага 2008 года ачольвае Аляксандр Паўлоўскі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі