На 92-ім годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік Сцяпан Кухараў
Ён належаў да старэйшага пакалення сучасных айчынных літаратараў.
Сцяпан Кухараў нарадзіўся 31 ліпеня 1919 года. З прозай дэбютаваў у 1944 годзе. Яго творы прысвечаныя пераважна беларускай вёсцы і яе працаўнікам, паведамляе БелаПАН.