На былога галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі напаў фанат (відэа)
Анатолю Байдачнаму ў Расіі давялося адбівацца ад нецвярозага маладога чалавека.
Як вядома, 59-гадовы Байдачны сёлета ў красавіку ачоліў ФК "Ростов" і пад яго кіраўніцтвам каманда ў пераходных гульнях заваявала права застацца ў расійскай Прэм'ер-лізе. Аднак не ўсім растоўскім заўзятарам падабаецца гэты футбольны спецыяліст, яны патрабуюць, каб ён сыйшоў у адстаўку. Адзін з іх справакаваў канфлікт, які ледзьве не скончыўся бойкай.
Нагадаем, у 2003-2005 гадах Анатоль Байдачны ачольваў нацыянальную футбольную зборную Беларусі.
Фота — gorodn.ru