Над гатэлем "Беларусь" узняўся слуп чорнага дыму (фота)
Гэта адбылося прыкладна а палове на дванаццатую.
Відавочцамі падзеі сталі адразу некалькі ўдзельнікаў форума Onliner. Па іх словах, было падобна, што гарыць апошні паверх гатэля, зачыненага на рэканструкцыю. Таксама паведамлялася, што па праспекце Пераможцаў у бок гатэля паехалі дзве пажарныя машыны.
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што на даху гатэля гарэў бітум. Яго пагасілі ў 11:46. Агонь пашкодзіў некалькі метраў даху. Прычыны здарэння ўдакладняюцца.
Фота: realt.onliner.by