На Кальварыйскіх могілках Мінску прайшла талака

Нагадаем, у гістарычнай частцы могілак мінскі "Спецкамбінат" змясціў папераджальныя пазнакі пра магчымы знос шэрагу пахаванняў.  Каб захаваць магілы, грамадскія актывісты вырашылі іх добраўпарадкаваць. Іх ініцыятыву падтрымаў і настаяцель Кальварыйскага касцёла, ксёндз Андрэй Бародзіч.

Але, па звестках Радыё "Свабода", калі актывісты прыйшлі на Кальварыю на талаку, іх там ўжо чакалі пяцёра супрацоўнікаў спецслужбаў. Пры гэтым двое з іх здымалі актывістаў на камеру.

У адміністрацыі Кальварыйскіх могілак кажуць, што магілы зносіць не збіраліся, а пазнакі на магілах зрабілі толькі для таго, каб пахаванні даглядалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі