На мазырчукоў склалі два пратаколы за дапамогу самотнаму ветэрану
Ініцыятыўныя мазырчукі хацелі дапамагчы 90-гадоваму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны.
Добраахвотнікі вырашылі дапамагчы пенсіянеру, які жыве адзін на весь пасёлак Нараўлянскага раёна, што знаходзіцца недалёка Мазыра. Напрыканцы студзеня яны ўпершыню наведалі ветэрана, адвезлі гарачую ежу, прадукты і абутак.
На мясцовым форуме і па сацыяльных сетках хлопцы змясцілі спіс таго, чым трэба дапамагчы дзядулю. А таксама звярнуліся з просьбай пра дапамогу ў Чырвоны Крыж і да дырэктара сацыяльнай службы Нароўлі. І, як піша сайт "Сильные новости", людзі сталі адгукацца.
Але калі добраахвотнікі прыехалі ў пасёлак з сабранымі рэчамі другі раз, каля дома ветэрана іх чакалі міліцыянты. Яны склалі на хлопцаў пратаколы за парушэнне рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях, якія зазналі радыеактыўнае забруджванне.
Фота — obozrevatel.com