На Пружаншчыне плануюць узарваць гістарычны будынак? (фота)

Двухпавярховы гаспадарчы будынак ХІХ стагоддзя знаходзіцца ў вёсцы Семянча-ІІ, за тры кіламетры ад Пружанаў. Ён выглядае як паменшаная копія палаца Сапегаў у Ружанах.

Паэт і краязнавец Мікола Папека кажа, што гэты будынак мог бы стаць прывабным турыстычным аб'ектам:

Папека: "Гэты вельмі прыгожы, шыкоўны будынак, выкладзены з палявых вялізных камянёў, могуць узарваць. Людзі кажуць, што ўжо дамоўлена са слонімскімі ўзрыўнікамі — і яны пакладуць яго плазам. Не лезе гэта ні ў які розум! Каб не ферма непадалёку, яго нейкі багаты чалавек даўно прыстасаваў бы для турыстычных мэтаў".

Ды і ферма значыць менш за гістарычны будынак, яе можна перанесці, кажа Папека. На яго думку, у гістарычным будынку можна было б размясціць гатэль — у Пружанах не стае месцаў.

У аддзеле культуры Пружанскага райвыканкама пра планы падрыву, як і пра мануфактуру ў Семянчы-ІІ, не ведаюць: яна не стаіць на ўліку як помнік гісторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі