На шпалернай фабрыцы ў цэнтры Гомеля згарэў дах на 200 кв.м
На пажары працавалі 20 адзінак тэхнікі, з якіх 12 аўтацыстэрнаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, пажар на прадпрыемстве "Фокс" адбыўся сёння ўдзень. Паводле звестак БелаПАН, загаранне было заўважана прыкладна ў 11.20. Пагасіць яго ўдалося праз дзве гадзіны. Плошча пажару склала больш за 200 квадратных метраў. На такой плошчы згарэў дах і загатоўкі шпалераў.
Па словах работнікаў прадпрыемства, пажар узнік у цэху, дзе рабіліся вінілавыя шпалеры.
Дарэчы, тры гады таму на фабрыцы ўжо гарэў склад гатовай прадукцыі.