На судзе памежнік даў сведчанні на карысць апазіцыянера

Яго вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі. Нібыта Коўш дапамагаў індусам-нелегалам перабрацца праз мяжу па канаце. Самі індусы пасля дэпартацыі распавялі ўкраінскім журналістам, што іх змусілі агаварыць невядомага і недатычнага да справы чалавека.

На судовым паседжанні 15 студзеня абвінавачаны брэсцкі дэмактывіст Віталь Коўш вінаватым сябе не прызнаў. Не лічыць яго такім і памежнік, сержант Мікалай Д., які быў у складзе трывожнай групы пры затрыманні васьмі індусаў у траўні 2012 года. На калідоры суда ён распавёў маці Віталя Каўша тое, што сказаў у судзе.

На думку Мікалая Д., праваднік індусаў — былы памежнік, які ведаў спецыфіку мясцовасці. На думку памежнікаў, нелегалам дапамагае нейкая арганізацыя, якая знаходзіцца ў Кобрынскім раёне. Індусы, нібыта апісалі двух праваднікоў. Галоўны быў кульгавы, з залатым зубам, сталага веку. Ён чакаў іх уначы 15 траўня на польскім баку з лодкай. Яго напарнік, высокі, з цёмнымі валасамі, быў з беларускага боку. Абое былі ў форме беларускіх памежнікаў.

Са словаў сержанта, за перапраўку ў Польшчу індусы нібыта заплацілі па 12 тысяч долараў з кожнага.

Суд працягнецца 30 студзеня а 10-й гадзіне.

На фота — будынак Брэсцкага раённага суда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі