На вуліцах Мінска Новы год адсвяткавала каля 70 тысяч чалавек
Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Максімальная колькасць жыхароў і гасцей сталіцы, якія ўдзельнічалі ў святкаваннях, зафіксаваная на святочным феерверку каля абеліска "Мінск - горад-герой". Там было звыш 33 тысяч чалавек, паведамляе БелаПАН.