Налёт на склад у Беларусі арганізавалі расійскія крымінальныя аўтарытэты
Гродзенскія праваахоўнікі ўстанавілі прозвішчы ўдзельнікаў злачыннай групы, якая ў 2010 годзе "засвяцілася" ў Астравецкім раёне.
Яны ўчынілі дзёрзкае абрабаванне склада з канфіскаванай фірмовай вопраткай. Тады яе на фурах везлі з ЕС у Расію, але з парушэннем мытнага заканадаўства. Таму тавар у Беларусі забралі і да завяршэння працэдуры афармлення для канфіскацыі змясцілі ў склад на Астравеччыне. Аднак уначы туды ўварваліся невядомыя, якія звязалі вартаўніка, загрузілі ў фуры тавар і зніклі. Страты ацэньваліся ў 5 мільярдаў рублёў.
Як інфармуе БЕЛТА, праваахоўнікі здолелі выйсці на след злачынцаў. Галоўнымі падазраванымі аказаліся двое расійскіх крымінальных аўтарытэтаў.