Нацбанк адказаў удзельнікам магілёўскага Народнага сходу
Яны патрабавалі ад ўрада, каб насельніцтву праіндэксавалі заробкі, пенсіі і грашовыя банкаўскія ўклады.
На гэтыя патрабаванні адказаў Нацыянальны банк. У лісце за подпісам намесніка старшыні праўлення банка Сяргея Дубкова гаворыцца пра цяжкасці ў эканоміцы. Дубкоў піша, што яны выкліканыя сусветным эканамічным крызісам, а таксама ажыятажным попытам насельніцтва на імпартныя тавары, падзеннем попыту на айчынную прадукцыю з боку замежных партнёраў ды ростам цэнаў на энерганосбіты. Як фактар пагаршэння сітуацыі адзначаецца ажыятажны попыт насельніцтва на замежную валюту, паведамляе “Радыё Свабода”.
Адказу на пытанне аб індэксацыі заробкаў у лісце няма.