Новыя схемы мінскага метро намалявалі на падлозе вагонаў (фота)

Надпісы ў метро для замежнікаў дублююць на трансліце. Таксама з'явіліся новыя схемы метро. На іх назвы станцыяў даюцца на беларускай мове і на трансліце — у перакладзе толькі з беларускай.

Ёсць у схеме і іншыя новаўвядзенні. На ёй распрацоўшчыкі пазначылі трэцюю, праектаваную лінію метро: яна пройдзе ад Курасоўшчыны (канцавая станцыя "Слуцкі Гасцінец") да станцыі "Фрунзенскай" на Аўтазавоадскай лініі (перасадкавай і адначасова канцавой тут будзе станцыя "Юбілейная плошча").

Усе станцыі будуць пазначаныя яшчэ і лічбамі, адзначае партал TUT.BY. Відаць, аўтары мяркуюць, што замежнікам будзе прасцей запомніць лічбы, чым назвы.

Дарэчы, новая схема метро з'явілася не толькі на шчытах, але і.. на падлозе вагона. Што праўда, пакуль што журналісты пабачылі толькі адзін такі цуд дызайнерскай думкі — на Маскоўскай лініі метро.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі