Нягледзячы на павелічэнне колькасці аўтамабіляў, красці іх сталі менш
Злодзеі крадуць дарагія ці танныя машыны, на аўтамабілі "сярэдняга класа" амаль не спакушаюцца, сцвярджаюць у МУС.
Змяншэнне колькасці злачынстваў, звязаных з аўтамабілямі, адзначае Міністэрства ўнутраных спраў. Сёлета за першых пяць месяцаў былі зарэгістраваныя 419 угонаў, 334 з іх ужо раскрыты.За аналагічны перыяд 2010 года ў нашай краіне іх было зафіксавана 454, а за ўвесь год — 1268.
Таксама паменшылася і колькасць крадзяжоў аўтамабіляў. Калі ў першыя 5 месяцаў летась было здзейснена 175 крадзяжоў (380 за ўвесь год), то за такі ж перыяд бягучага года толькі 148.
Па словах начальніка ўпраўлення прафілактыкі МУС Алега Каразея, на аўтамабілі "сярэдняга класа" злодзеі амаль не спакушаюцца:
“Крадуць дарагія машыны для перапродажу ці танныя. Па статыстыцы, што прыходзіць да нас штодня, аб’ектамі крадзяжоў становяцца патрыманыя машыны, 90-х гадоў выпуска. Гэта папулярныя Audi 80, Audi 100, Volkswagen Passat ці Жыгулі. Крадуць нават машыны 80-х гадоў выпуска”.
Фота:21region.org