Пад Данецкам аварыйна сеў і загарэўся самалёт, загінулі 5 чалавек (відэа)

Пасля аварыйнай пасадкі на поле каля міжнароднага аэрапорта "Данецк" самалёт перавярнуўся, трэснуў корпус, пачаўся пажар. Амаль усе людзі паспелі выйсці з самалёта.

Акрамя пяці загінулых паведамляецца пра 7 параненых, якіх шпіталізавалі. Усім пацярпелым аказалі медычную дапамогу. Камісія праводзіць расследаванне прычын здарэння, інфармуе УНІАН.

Па некаторых звестках, у самалёце былі вядомыя ў Адэсе людзі — дэпутаты, бізнэсмены, чыноўнікі, суддзі. Агулам было 36 пасажыраў і 8 членаў экіпажу.

Матч "Шахцёр" — "Барусія" пачаўся з хвіліны маўчання.

Фота — Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі