Пад прыезд Пуціна ДАІ "зачысціла" праспект Незалежнасці (фота)
Цэнтральны праспект сталіцы практычна цалкам ачышчаны ад аўтамабіляў у раёне Нацыянальнай бібліятэкі. Затое на суседніх вуліцах — заторы.
Нагадаем, што ў Мінску праходзяць паседжанні Саветаў кіраўнікоў урадаў СНД, ЕўрАзЭС і вышэйшага органу Мытнага саюзу. У нашу сталіцу прыбылі кіраўнікі ўрадаў большасці краін СНД, некаторыя дзяржавы прадстаўленыя намеснікамі прэм'ераў. Апошнім прыбыў расійскі прэм'ер Уладзімір Пуцін — ён спазніўся на 40 хвілінаў.