Пафала: Мы хочам запусціць санкцыі, якія не закрануць звычайных беларусаў
Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Нямеччыны Рональд Пафала сустрэўся ў Вільні са студэнтамі ЕГУ.
Ён узяў удзел ва ўрачыстасці, прысвечанай 20-м угодкам Еўрапейскага гуманітаранага ўніверсітэта.
Пытанне палітзняволеных па-ранейшаму найважнейшае ў дачыненнях ЕС і ўладаў Беларусі, падкрэсліў Рональд Пафала:
120608 Pafala.mp3
"Мы па-ранейшаму патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Пакуль гэтага не будзе, будуць існаваць санкцыі... Мы хочам запусціць такія санкцыі, якія не ўдараць па звычайных беларусах, таму што яны не нясуць адказнасць за сітуацыю ў Беларусі. Санкцыі павінны ўдарыць па кіраўніцтве рэжыма і паказаць, што яго паводзіны для нас непрыймальныя".
Таксама ў сваёй прамове Пафала гаварыў пра смяротнае пакаранне. Ён расчараваны тым, што ў Беларусі працягваюць выносіць смяротныя прысуды, нягледзячы на спробы Захаду іх прадухіліць.