Палёты авіяцыі на парадзе 3 ліпеня не адменяць

“Усё, што было запланавана, усё застаецца. Будуць адбывацца палёты, падрыхтоўка авіяцыі, усё іншае”, — кажа кіраўнік прэс-службы міністэрства Уладзімір Макараў.


Нагадаем, што 12 чэрвеня ў Навагрудскім раёне пацярпеў крушэнне самалёт Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы. Ён адпрацоўваў тэхніку пілатавання і паветранай навігацыі на малых і гранічна малых вышынях.
Катастрофа адбылася каля 15.35. На вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне. Лётчыку 1-га класа падпалкоўніку Мікалаю Грыдневу далі каманду катапультавацца, але ён вырашыў адводзіць машыну ад вёскі і сам загінуў. Зараз ідзе расследаванне прычыны здарэння.
У Міністэрстве абароны не каментуюць інфармацыі, згодна з якой палёты Су-25 былі звязаныя з падрыхтоўкай да параду 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі