Палітычна матываваныя працэсы ў Беларусі — ганьба для Еўропы

"Калі абвінавачанні і судовы працэс абсурдныя, то прысуд ужо трагічны. Суду спатрэбілася некалькі гадзінаў, каб асудзіць да чатырох гадоў зняволення першага з 42 абвінавачаных за тое, што ён скарыстаўся сваім правам на свабоду выказвання і свабоду сходаў", — гаворыцца ў заяве дэпутата нямецкага бундэстага ад фракцыі Союз90/Зялёныя.

Яна звяртае ўвагу, што маючыя адбыцца суды над палітычнай апазіцыяй і чаканыя прысуды нагадваюць горшае з даўно мінулых савецкіх часоў. "Дыктатура Лукашэнкі — ганьба для Еўропы ў XXI стагоддзі і яе дэмакратычных каштоўнасцяў. Ён не можа быць партнёрам ні для Нямеччыны, ні для ЕС", — заяўляе Бек.

Яна заклікала нямецкі ўрад і Еўрасаюз падтрымаць палітычных зняволеных у Беларусі і настойваць на іх вызваленні, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі