Палякі працягваюць шукаць сродкі барацьбы з беларускімі хакерамі
Праблемы з электроннай рэгістрацыяй на сайце польскага консульства ў Беларусі абмяркуюць на наступным тыдні ў Варшаве.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка:
“У нас будзе на наступным тыдні сустрэча ў Варшаве, якая будзе тычыцца гэтых пытанняў (“крадзёж” беларускімі хакерамі анкет электроннай рэгістрацыі з сайта польскага консульства — Еўрарадыё). Так што, можа быць, нешта прыдумаем”.
Нагадаем, падчас прэс-канферэнцыі 14 лістапада амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка паскардзіўся журналістам, што беларускія хакеры “перахопліваюць” анкеты электроннай рэгістрацыі візаў у польскім консульстве. Па словах дыпламата, дзейнічаюць сапраўдныя групоўкі са сваімі хакерамі — аднаго разу выставілі на сайт адразу некалькі дзесяткаў тысяч візавых анкет. На тое, каб зняць іх “з рынку” гэтым адмыслоўцам спатрэбілася… 12 хвілін.
Польскія эксперты пакуль не знайшлі сродкаў супрацьдзеяння гэтым хакерам. Беларускія праваахоўнікі кажуць, што змогуць дапамагчы польскаму консульству толькі пасля таго, як палякі перададуць ім запатрабаваную беларускім бокам тэхнічную інфармацыю.
Шарэпка: хакеры за 12 хвілін “запоўнілі” некалькі дзесяткаў тысяч анкет
Упраўленне “К” шукае хакераў, якія “крадуць” чаргу ў польскае консульства