Партрэты Сяргея Міхалка з'явіліся на вуліцах Гродна і Мінска (фота)
Такім чынам вулічныя мастакі салідарызуюцца з лідарам “Ляпісаў”.
“Сярод аднадумцаў склалася меркаванне, што трэба падтрымаць чалавека, які мае тыя ж погляды, што і мы. Гэта асоба харызматычная і натхняльная. На яго месцы мог апынуцца любы з нас,”-- расказаў Еўрарадыё вулічны мастак Жэня (Anons).
Нагадаем, пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска правярае інтэрв’ю музыкі на прадмет “адпаведнасці нормам маралі і права”.