Партыя БНФ вырашае, ці ўдзельнічаць у выбарах далей

Першая сесія адбылася 4 жніўня. Сёння, на пачатку з’езду старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што агітацыйная кампанія кандыдатаў ад партыі была паспяховай. Аднак нягледзячы на гэта арганізацыя можа адмовіцца ад далейшай барацьбы за дэпутацкія месцы ў Палаце прадстаўнікоў.

“Папярэдне мы сфармулявалі тыя ўмовы, пры якіх мы будзем лічыць для сябе магчымым разглядаць удзел да самага канца выбараў. Гэта адсутнасць палітвязняў і ўключэнне вылучаных намі прадстаўнікоў у склад выбарчых камісіяў. Паколькі гэтыя ўмовы на сёння не выкананыя, палітвязні застаюцца ў турмах, а ў склад участковых выбарчых камісіяў было ўключана вельмі мала нашых прадстаўнікоў, то найбольш верагодны вынік з’езду — зняццё ўсіх кандыдатаў”, — цытуе Янукевіча Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі