Першыя амніставаныя выйдуць на волю на наступным тыдні
Закон аб амністыі, напярэдадні падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, набыў моц 11 ліпеня.
Паводле дакумента, з месцаў пазбаўлення волі выйдуць каля 2800 чалавек. Агулам у беларускіх турмах на сённяшні дзень утрымліваецца больш за 33 тысячы чалавек.
Як паведамляе БЕЛТА, ужо сёння органы папярэдняга расследавання маюць права ўжываць закон. Начальнікі месцаў пазбаўлення волі чакаюць адпаведнага загаду міністра ўнутраных спраў, які цяпер рыхтуецца і будзе падпісаны ў чацвер.
Фота — bymedia.net