Пінскія міліцыянты адзначылі Дзень міліцыі загадзя — за 4 дні
28 лютага пінскія міліцыянты парадным маршам прайшлі ў цэнтры горада.
Звычайна мясцовыя праваахоўнікі ладзяць такое шэсце ў Дзень беларускай міліцыі — 4 сакавіка. Аднак у гэты дзень кіраўніцтва пінскага гараддзела будзе адзначаць прафесійнае свята ў Брэсце і Мінску. Таму сёлета і вырашылі зрабіць парад раней.