Пласцінкі Адэль і Эда Шырана найбольш запатрабаваныя ў інтэрнэце Брытаніі

Больш за 100 мільёнаў альбомаў прадалі ў Вялікабрытаніі праз інтэрнэт за ўвесь час існавання сусветнай павуціны, піша Gigwise. Сярод найбольш паспяховых - пласцінкі Лэдзі Гага, Рыяны, Kings Of Leon, Адэль і Эда Шырана. Пры чым, працы Адэль і Эда Шырана істотна абагналі іншых: на іх рахунку больш чым 250 тысяч прададзеных у лічбавым фармаце альбомаў. І гэта лепшыя вынікі за ўсю гісторыю брытанскай музычнай індустрыі.

Спіс выглядае наступным чынам:

1. Adele "21"
2. Ed Sheeran "+"
3. Lady Gaga "The Fame"
4. Kings Of Leon "Only By The Night"
5. Rihanna "Loud"
6. Florence + The Machine "Lungs"
7. Coldplay "Mylo Xyloto"
8. Mumford & Sons "Sigh No More"
9. Plan B "The Defamation Of Strickland Banks"
10. Bruno Mars "Doo-Wops & Hooligans"

Фота: www.ukrday.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі