Затрыманы мэр Гомеля?

Пра затрыманне мэра паведаміў у першай палове дня 6 жніўня партал tut.by. Пры гэтым адзначалася, што афіцыйна інфармацыя пакуль не пацверджана. На працоўным месцы Віктара Піліпца не было.

У прыёмнай гомельскага гарвыканкама Еўрарадыё паведамілі, што Піліпец знаходзіцца ў адпачынку. Паводле афіцыйнага паведамлення, ён павінен выйсці на працу 7 жніўня. Затрыманне мэра ў гарвыканкаме рашуча адмаўляюць.

Паведамлялася, што затрыманне Піліпца можа быць звязанае з дзейнасцю Упраўлення камунальнай службы, а менавіта — з размеркаваннем кватэр сярод "патрэбных людзей" і сваякоў.

Віктару Піліпцу 49 гадоў. Ён прызначаны на пасаду старшыні Гомельскага гарвыканкама ў кастрычніку 2009 года. Раней Віктар Піліпец працаваў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

Фота — gorod.gomel.by, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі