Прозвішча Радзівілаў на хлебе напісалі з памылкаю (фота)

Цікава, што раней хлеб называўся "Радзівілаўскі". На архіўным здымку Еўрарадыё яго трымае ў руках пані Эльжбета Радзівіл, дачка перадапошняга ўладара Нясвіжа Альбрэхта Радзівіла.

Літаральна пры канцы мінулага года хлеб перайменавалі ў "Радзівілл" — менавіта так, з двума "л" на канцы, хоць і па-беларуску. Верагодна, памылка прыйшла ці з польскай, ці з рускай мовы, дзе яно сапраўды пішацца так.

Дарэчы, у сённяшніх Радзівілаў ніхто дазволу на выпуск такога хлеба не пытаўся. Але колькі разоў князі атрымлівалі яго тут у падарунак, і ні разу нічога супраць не сказалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі