Работнікі Гомельскага вагонарамонтнага заводу патрабуюць павялічыць заробкі

Акрамя павелічэння заробкаў, яны патрабуюць вырашыць праблемы з умовамі працы і ўкамплектаванасцю кадрамі, адзначае БелаПАН. Работнікі патрабуюць, каб ім ад 1 лістапада павысілі заробкі або на 100%, або прапарцыйна афіцыйнай інфляцыі ў краіне.

Падпісанты спасылаюцца на свае працоўныя кантракты. У іх сказана, што прадпрыемства абавязваецца выплачваць заробкі на ўзроўні, які забяспечвае годнае існаванне.

Адміністрацыя завода пакуль не адрэагавала на зварот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі