Радаслаў Сікорскі не бачыць лёгкіх рашэнняў у дэмакратызацыі Беларусі

"Беларусь для Польшчы — тое самае, што Куба для Іспаніі. Еўрапейцы ўсё спрабавалі: санкцыі, адкрытасць, але нам так і не ўдалося дамагчыся дэмакратызацыі краіны. Тут няма лёгкіх рашэнняў", — заявіў Сікорскі.

"Мы актывізавалі дыялог, калі былі вызваленыя палітвязні і праведзеныя больш-менш прымальныя выбары, але, паколькі кандыдатаў ізноў саджаюць у турму і ўшчамляюць свабоду слова, мы мусім ставіцца да беларускага народа больш  вялікадушна і зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць адказных за рэпрэсіі. Калі зняволеныя не будуць вызваленыя, то, як сказала Кэтрын Эштан, кіраўнікам краіны не будуць выдавацца візы, а ў адносінах да набліжаных да рэжыму кампаній будуць уведзеныя эканамічныя санкцыі", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі