Расійскага міністра фінансаў звольнілі праз нязгоду з кіраўніцтвам
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ аб адстаўцы віцэ-прэм’ера, міністра фінансаў Аляксея Кудрына.
У мінулую нядзелю Кудрын заявіў у Вашынгтоне, што не бачыць сябе ва ўрадзе Мядзведзева цераз рознагалоссі па шэрагу пытанняў, найперш гэта тычыцца выдаткаў на ваенныя мэты.
Сёння ж прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў выказванні Аляксея Кудрына непрыстойнымі, перадае РИА Новости.