Расійскі прэзідэнт абяцаў пашукаць сродкі для беларускага войска
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым і міністрам абароны Юрыем Жадобіным.
Гаворка ішла пра сацыяльныя пытанні беларускіх "сілавікоў". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што матэрыяльнае забеспячэнне беларускіх вайскоўцаў павінна вырасці. І ў гэтым можа дапамагчы Расія.
Лукашэнка: "У нас ёсць дамоўленасць з прэзідэнтам Расіі, я яму накіраваў ліст аб пошуку дадатковых сродкаў для беларускіх вайскоўцаў. У нас у прынцыпе агульная армія, таму што задачы ў нас агульныя стаяць, а памер грашовага забеспячэння ў вайскоўцаў Расіі і Беларусі можа адрознівацца ў 2 разы. Гэта непрымальна. Расійскі прэзідэнт абяцаў дапамагчы, таму трэба заняцца гэтым пытаннем".
Таксама падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні мадэрнізацыі Узброеных Сілаў і адпаведнасці ўзбраення, тэхнікі і тактыкі ўмовам сучаснасці, паведамляе тэлеканал СТВ.