Расія лічыць высновы БДІПЧ па беларускіх выбарах палітызаванымі
З такой заявай выступіла Міністэрства замежных справаў Расіі.
Расійскае дыпламатычнае ведамства заяўляе пра свабодны і адкрыты характар парламенцкіх выбараў у Беларусі. Таксама МЗС РАсіі шкадуе пра "асаблівае" меркаванне Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДИПЧ) АБСЕ па гэтым пытанні, перадае interfax.by.
На думку расійскіх дыпламатаў, назіральнікі з БДІПЧ АБСЕ мела заведама палітызаваны падыход да беларускіх выбараў.
Таксама расійскі МЗС заявіў, што неабходна выпрацаваць і прыняць адзіныя, калектыўна ўзгодненыя правілы назірання і падвядзення вынікаў галасавання на прасторы АБСЕ.
Фота — business-news.ru