Роварную "Крытычную масу" ў Мінску разагналі амапаўцы

На "Крытычную масу" 27 траўня сабралося каля 70 раварыстаў, адзначае Радыё "Свабода". Яны ехалі па крайняй правай паласе праспекта Незалежнасці. Гэткімі акцыямі раварысты звяртаюць увагу гарадскіх уладаў на тое, што ў сталіцы няма ўмоваў для язды на роварах.

У раёне плошчы Перамогі раварыстаў спынілі супрацоўнікі ДАІ, а потым да іх далучыліся і амапаўцы. Падчас хапуна былі затрыманыя каля паўтара дзясятка чалавек.

Як пішуць у блогах самі ўдзельнікі, у пастарунку на затрыманых наклалі штрафы. Тых, хто прызнаваў сваю віну, штрафавалі на 35 тысяч рублёў (1 базавая велічыня), хто не прызнаваў — 105 тысяч (3 базавыя).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі