Рух Някляева пачаў збор 100 тысяч подпісаў

Еўрарадыё: З гэтага тыдня вы пачалі збор подпісаў пад двума законапраектамі, якія ўваходзяць у стратэгію “Выратуем Беларусь!”. Які прагрэс у кампаніі па зборы подпісаў?
Някляеў: "Нашы актывісты пайшлі па кватэрах пакуль з паўсотняй лістоў. Людзі пытаюцца, што і як і калі ім тлумачаць, што гэта законапраект, каб не раскралі і не распрадалі без нас дзяржаву, усе падпісваюцца. Але ёсць праблемы тэхнічнага характару. Нашы сябры, якія раней нам друкавалі ўсялякую прадукцыю зараз знаходзяцца ў нерашучасці – ці працягваць з намі нейкія кантакты, бо ім пагражаюць наўпрост. Іншага кшталту таксама ёсць праблемы, але ніхто не чакаў лёгкага жыцця, асабліва ў сённяшніх умовах, калі ўлада ідзе ў татальны наступ у грамадзянскую супольнасць".
Еўрарадыё: Каб збіраць подпісы пад законапраетам, трэба рэгістраваць сваю ініцыятыўную групу ў Цэнтрвыбаркаме. Ці гэта рабілася, ці плануецца рабіць?
Някляеў: "Мы думалі ўзяць, стварыць, зарэгістраваць, але гэта ўсё без толку. Мала таго, што гэтую групу трэба стварыць і зарэгістраваць, яшчэ ўсё гэта трэба падаць разам з усялякімі дакументамі на экспертызу ў Мінсітэрства юстыцыі. Прайсці гэтыя дзве інстанцыі – ЦВК і Мінюст- і атрымаць станоўчы адказ можа спадзявацца толькі хлапчук, а не чалавек, які займаецца ў Беларусі палітыкай. Нам заканадаўства дазваляе наўпрост ажыццяўляць гэтую самую заканадаўчую ініцыятыву, і мы наўпрост пайшлі да людзей. Мы збярэм гэтыя подпісы, 50 тысяч пад кожны законапраект, і аддадзім яго непасрэдна ў ПП НС. Няма вялікай надзеі на тое, што палата прыме гэта да разгляду, а тым больш увасобіць гэта ў нейкіх законах, але мы будзем гэтага дамагацца, мы будзем дамагацца таго, каб Беларусь засталася ў беларусаў, каб яна не адышла ў якасці бонуса на Усход ці на Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі