Рускія нацыяналісты прыбягуць у Мінск (відэа)
Удзельнікі спартовага забегу-эстафеты "Братэрскі шлях" з Расіі хочуць прабегчыся па тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны.
17 чэрвеня яны збіраюцца прыбегчы ў беларускі горад Талачын, далей у Оршу, Барысаў, Мінск, Мар’іну Горку, Бабруйск, Жлобін і Гомель. Пасля гэтага ўдзельнікі забегу накіруюцца ва Украіну.
Прысвечаны забег 1150-годдзю зараджэння расійскай дзяржаўнасці і 200-годдзю Перамогі над Напалеонам у вайне 1812 года. Пры гэтым яго ўдзельнікі бягуць не толькі пад дзяржаўнымі сцягамі Беларусі, Расіі і Украіны, але і пад расійскімі імперскімі сцягамі. Забег атрымаў блаславенне Рускай Праваслаўнай Царквы.
Склад удзельнікаў забегу даволі спецыфічны. У ім нават прыняў удзел вядомы расійскі нацыст Максім Марцінкевіч (Цясак).
Як паведамляюць арганізатары забегу, яго мэта — прапаганда цвярозага і здаровага ладу жыцця, умацаванне дружбы паміж брацкімі народамі Расіі, Беларусі і Украіны, а таксама прадстаўнікамі шматнацыянальнага насельніцтва Расійскай Федэрацыі.