Рыгора Васілевіча знялі з пасады Генпракурора
Яшчэ да з'яўленне афіцыйнай інфармацыі Еўрарадыё датэлефанавалася да Рыгора Аляксеевіча і пацікавілася, ці не збіраецца ён у хуткім часе мяняць месца працы.
У інтэрнеце з’явілася інфармацыя пра тое, нібыта Рыгор Васілевіч неўзабаве пакіне пасаду Генеральнага пракурора. У каментары Еўрарадыё Васілевіч адзначыў коратка: “Усё магчыма ў гэтым свеце”.
На пытанне, куды яго могуць павысіць, Генпракурор адказаў так: “На павышэнне я не іду. Вы разумны чалавек — усё зразумееце”.
Даведка. Рыгор Васілевіч нарадзіўся ў 1955 года ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Доктар юрыдычных навук, прафесар. У 1997-2008 гадах — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі. Ад лютага 2008 года Генеральны пракурор Беларусі.
Новым Генпракурорам прызначаны Аляксандр Канюк. Да гэтага ён быў намеснікам Старшыні Вярхоўнага суда.
Фота: Вymedia.net