Са станцыі мінскага метро "Грушаўская" скралі грушу (фота)

Як паведамляе партал TUT.BY, 8 студзеня стала вядома, што з панэлі, якая ўпрыгожвае выхад са станцыі, знікла адна з дэкаратыўных груш. У другой грушы зламыснікі адламалі лісток.

Пакуль не ясна, навошта былі скрадзеныя фігуры — як каляровы метал ці як твор мастацтва. У кожным разе, здаць грушу ў металалом будзе цяжка: наўрад ці ў Мінску знойдзецца хоць адзін прыёмшчык, які не здагадаецца, адкуль менавіта яна ўзялася.

Дарэчы, знайсці зламыснікаў будзе нескладана, бо на ўсіх новых станцыях метро стаяць сістэмы відэаназірання.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі