Сабака Льва Сапегі замест Слоніма апынуўся ў Башкірыі (фота)
Беларускі скульптар Іван Міско стаміўся чакаць, калі ўдасца ўсталяваць у родным горадзе помнік канцлеру ВКЛ і слонімскаму старосце.
Праект зацверджаны, а помніка Льву Сапегу няма. Таму сабака, якога Міско зляпіў для Сапегі, апынуўся ў Башкірыі, ён цяпер упрыгожвае помнік рускаму пісьменніку Сяргею Аксакаву, піша "Газета Слонімская".