Сацыяльная сетка Facebook запусціла дадатак для пошуку працы — Social Jobs
Праграма стваралася пры падтрымцы Міністэрства працы ЗША.
У дзень з'яўлення Social Jobs лічыльнік вакансій паказваў крыху менш за 2 мільёны свабодных вакансій. Пра тое, ці збіраецца сацсетка зарабляць на новым дадатку, не ўдакладняецца. Аднак многія ўдзельнікі рынку адзначаюць, што з запускам Social Jobs Facebook становіцца прамым канкурэнтам прафесійнай сеткі LinkedIn.