Саннікаў, Някляеў і Бандарэнка азнаёміліся са справамі

Экс-кандыдат ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, якому выстаўленае абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, увечары 8 красавіка закончыў азнаямленне са справай. Маці палітвязня Ала Саннікава распавяла, што сын "не прызнае сваёй віны і кажа, што гэта "абсурднае сачыненне на дадзеную тэму".

Паводле адвакатаў Саннікава, ён трымаецца ўпэўнена і бадзёра.

Раніцай 9 красавіка, восьмы дзень запар, Уладзіміра Някляева павезлі ў КДБ чытаць крымінальную справу. Паводле  яго жонкі Вольгі Някляевай, сёння мусяць закончыць азнаямленне, бо "прыспешваюць".

Маці Паўла Севярынца Таццяна паведаміла, што яе сын з адвакатам увесь тыдзень знаёміліся са справай, але ці закончылі, ёй невядома.

Таксама Тацяна Севярынец паведаміла: з кіраўніцтва праваслаўнай царквы ёй перадалі, што наведаць Паўла Севярынца ў вязніцы КДБ для споведзі, як ён жадае, не атрымаецца.

Закончыў азнаямленне са справай актывіст штабу Саннікава Зміцер Бандарэнка. Паводле звестак, справу Бандарэнкі будуць разглядаць у судзе асобна ад іншых спраў. Мяркуюць, гэта адбудзецца ў канцы красавіка — пачатку траўня, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі