Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах

У верхняй палаце яго сёння абмяркоўвалі ўсё ж у адкрытым фармаце, перадае БелаПАН.

Дакумент істотна ўскладняе правілы правядзення масавых мерапрыемстваў. Любы збор грамадзян павінен быць санкцыянаваны ўладамі. Гэта тычыцца і флэшмобаў, і збору грамадзян, арганізаванага з выкарыстанне інтэрнэту.


Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатары не маюць права абвяшчаць, у тым ліку і ў інтэрнэце, пра яго дату, час і месца яго правядзення. Таксама выступаць арганізатарамі не маюць права асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення мерапрыемства цягам году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі