Сёлета ў 184 жыхароў Міншчыны выявілі ВІЧ

Рост колькасці хворых склаў 41,5%. Агулам сталічны рэгіён знаходзіцца на трэцім месцы сярод іншых абласцей краіны. Тут на 1 лістапада агульная колькасць носьбітаў віруса імунадэфіцыту чалавека склала 1732 чалавекі. У Гомельскай вобласці такіх людзей 6363, у Мінску — 1814.

Найчасцей цяпер заражаюцца людзі, старэйшыя за 30 год. Інфекцыя перадаецца пераважна палавым шляхам. Сярод заражаных пераважаюць рабочыя і асобы без пэўнага занятку, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі